130 спраў у дзень цягам года! «Дармаеды» заваляць суды працай?
Тэрмін выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў па дэкрэце №3 скончыўся 20 лютага. Чаканні уладаў моцна адрозніваюцца ад атрыманага выніку.
Грошай паступіла значна менш, чым планавалі. Аднак самае цікавае, што цяпер будзе далей.
Як паказвае статыстыка, суды (калі справы «дармаедаў» будуць разглядаць там) чакае гарачая пара.
Вось дадзеныя, прыведзеныя канала «Беларусь 4. Брэст» па жыхарах Брэсцкай вобласці.
— 70 тысячам чалавек былі накіраваны паведамленні аб неабходнасці паўдзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.
— 14 тысяч чалавек даказалі, што яны не дармаеды.
— 5 500 тысяч чалавек заплацілі збор.
— 800 чалавек звярнуліся ў мясцовыя органы ўлады з просьбай вызваліць іх ад выплаты збору.
Простыя падлікі паказваюць, што амаль 50 тысяч чалавек, гэта значыць каля 70% ад тых, каму адправілі «лісты шчасця», іх праігнаравалі. Само па сабе такое непаслушэнства — незвычайнае для беларусаў.
І яно напэўна паставіць у тупік улады. Бо каб пакараць сабатажнікаў, толькі ў Брэсцкай вобласці неабходна на працягу цэлага года кожны дзень разглядаць каля 130 спраў!
Улічваючы, што ў цэлым па Беларусі такіх спраў набярэцца ў раёне 400 тысяч, можна меркаваць, што, выконваючы палажэнні дэкрэта, беларускім судам на цэлы год прыйдзецца забыцца пра іншыя справы.
Паводле belaruspartisan.org