Заўтра ў Беларусі падаражэе бензін
Крызіс дае пра сябе знаць.
1 сакавіка ў Беларусі падаражэе бензін. Цэны вырастуць адразу на дзве капейкі за літр, паведамляюць у «Белнафтахіме»:
АІ-92-К5-Еўра — 2,02 рубля;АІ-95-К5-Еўра — 2,12 рубля;АІ-98-К5-Еўра — 2,34 рубля;Дызельнае паліва — 2,12 рубля.
Павышэнне цэн у канцэрне тлумачаць ростам цэн нафты і «ростам валацільнасці на валютным рынку».
Раней улады павышалі цэны на бензін на 1 капейку.