За студзень—лістапад 2015 года чыстыя страты арганізацый Мінска выраслі больш як удвая
Чыстыя страты арганізацый Мінска за студзень—лістапад 2015 года склалі 10,1 трлн. рублёў, што ў 2,24 разу больш, чым за студзень—лістапад 2015 года, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.
www.dengi-info.com
На адну стратную арганізацыю чыстыя страты павялічыліся ў 1,7 разу да 26,9 млрд. рублёў.
У студзені—лістападзе 2015 года сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ і паслуг арганізацый Мінска склаў 353,1 трлн. рублёў, што на 5,9% больш у параўнанні з
аналагічным перыядам 2014 года.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг арганізацый горада ў наяўных цэнах склала 452,7 трлн. рублёў, што на 8,3% больш у параўнанні з паказчыкам 2014 года.
Чысты прыбытак знізіўся на 10,2% і склаў 16,2 трлн. рублёў. Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 33,3% да 40,2 трлн. рублёў.
Рэнтабельнасць продажу за студзень—лістапад мінулага года склала 8,9% супраць 7,2% за такі ж перыяд 2014 года, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 11,4%
супраць 9%.