З 17 траўня ў Беларусі зноў даражэе паліва
Падаражэнне зноў складзе 2 капейкі.
Новыя кошты такія:
• АІ-92-К5-Еўра – 2,24 руб• АІ-95-К5-Еўра – 2,34 руб• АІ-98-К5-Еўра – 2,56 руб• ДТ – 2,34 руб.
У Беларусі пачынаючы з сакавіка кошт аўтамабільнага паліва ў рознічным продажы штотыдзень павялічваецца на 2 капейкі. Сёлета гэта будзе ўжо дванаццатае падвышэнне цэн на паліва.