Улады рэзка абмежавалі выкарыстанне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання для ІП
З 1 студзеня магчымасць прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання абмежаваная для шматлікіх індывідуальных прадпрымальнікаў.
Міністэрства па падатках і зборах Беларусі забараніла з 1 студзеня 2022 года прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць шматлікія паслугі, паведамляе АФН.
Пад забарону не падпадаюць ІП, якія аказваюць паслугі ў наступных сферах:
- турыстычнай дзейнасці;
- дзейнасці ў сферы аховы здароўя;
- дзейнасці сухапутнага транспарту;
- паслугі па грамадскаму харчаванню;
- дзейнасць у галіне камп'ютэрнага праграмавання.
"Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія з 1 студзеня 2022 г. не змогуць прымяняць ССП, абавязаны з названай даты выплачваць падаходны падатак з фізічных асоб (далей – падаходны падатак) у дачыненні да даходаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. У той жа час, замест выплаты падаходнага падатку асобныя катэгорыі такіх індывідуальных прадпрымальнікаў маюць права ўжываць сістэму выплаты адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб (пры захаванні ўмоў яго прымянення, вызначаных у артыкуле 33 Падатковага кодэксу)», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства па падатках і зборах.