Улады напалоханыя эканамічным ціскам з боку насельніцтва

Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што калі грамадзяне Беларусі пачнуць рэалізоўваць прапанаваныя ў тэлеграм-каналах эканамічныя метады барацьбы з рэжымам Лукашэнкі, то гэта непазбежна прывядзе да дэвальвацыі нацвалюты.

i_202008211455.jpg


«Усе гэтыя заклікі... Гэта не міне кожнага чалавека. Гэта паўплывае не толькі на праўладныя структуры або дзяржаўныя прадпрыемствы, або дзяржаўныя тавары. Гэта паўплывае на кожнага чалавека», — сказаў Снапкоў.

«Прыкладам, з’яўляюцца пэўныя заклікі, якія прывядуць да дэвальвацыі. Што такое дэвальвацыя, мы з вамі ўсе ведаем. Гэта значыць, бяднейшым стане кожны. Я б вельмі прасіў усіх, хто цікавіцца эканомікай, думаць» — сказаў Снапкоў.

«Па сутнасці, нам прапанавалі ў телеграм-канале працэс, які прывядзе да нейкіх вынікаў. Да якім – не сказалі... (але) гэта эканамічнае самагубства», — мяркуе ён.

У якасці эканамічных метадаў барацьбы ў тэлеграме прапануюць «зняць сродкі з банкаўскіх дэпазітаў (перш за ўсё валютных), бо яны пасрэдна выкарыстоўваюцца ўладамі для фінансавання сілавых органаў; купіць валюту (хоць трохі). Рубель такім чынам слабее, а людзі атрымаюць магчымасць заплаціць менш па крэдытах і штрафах».

Паводле Снапкова, «Урэшце прыходзяць людзі — з Захаду, Поўначы, Поўдня, Усходу — і за капейкі купляюць нашы асноўныя актывы — прадпрыемствы. Далей, выкарыстоўваючы нашы асноўныя перавагі, якія складаюцца ў асноўным у высокапрадукцыйнай рабочай сіле і адносна невысокай заработнай плаце, усімі беларусамі пачынаюць пасля гэтага проста карыстацца. Зніжаюць ім заробак, звальняюць, паколькі прыходзяць гаспадары. Наўрад ці яны будуць несці такую сацыяльную адказнасць, якая патрабуецца ад бізнесу сёння», — думае віцэ-прэм’ер.

Праўда, пра адно Снапкоў прамаўчаў. Як толькі ўлада зменіцца, усе вынятыя з яе грошы цяпер, вернуцца ў сістэму. Таму ні пра які «продаж прадпрыемстваў за бясцэнак» размовы быць не можа.

Паводле afn.by