Украіна можа спыніць транзіт расійскага газу праз сваю тэрыторыю

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк на брыфінгу аб законапраекце, які ўводзіць санкцыі ў адносінах да замежных асоб, якiя ажыццяўляюць злачынствы супраць Украіны.



zahruziennoje15.jpg

 У прыватнасці, у законапраекце гаворыцца аб прыпыненні транзіту праз тэрыторыю Украіны расійскіх рэсурсаў, кажа Яцанюк.

— Я сказаў пра ўсе інструменты, якія прадугледжаны ў законе, у тым ліку і мажлівасць прыпыненныя рознага віду транзту — як авіяпералётаў, так і транзіту рэсурсаў.
Кабінет міністраў Украіны ўхваліў законапраект аб увядзенні санкцый у адносінах да замежных асоб, якiя ажыццяўляюць злачынствы супраць Украіны. У прыватнасці, Кабінет міністраў просіць Савет нацыянальнай бяспекі ўвесці санкцыі супраць 172 грамадзян і 65 юрыдычных асоб з Расейскай Федэрацыі і іншых краін, якія падтрымалі агрэсію ў адносінах да Украіны.

Раней Расія прыняла рашэнне спыніць транзітныя рэйсы ўкраінскіх авіякампаній праз сваю тэрыторыю ў шэраг краін, паведаміў прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў. „Расея спыняе транзітныя рэйсы ўкраінскіх авіякампаній праз паветраную прастору Расіі ў Грузію, Азербайджан, Арменію і Турцыю,” — сказаў ён на пасяджэнні ўрада.

Беларускае Радыё Рацыя