У Беларусі цэны на некаторыя маркі цыгарэт выраслі да 10 %

У Беларусі ў траўні на тры маркі цыгарэт максімальныя рознічныя цэны павышаныя на 4,8 — 10 %. Інфармацыя пра заяўленыя плацельшчыкамі акцызаў максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты з фільтрам размешчаная на сайце Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.



vred_ot_kureniya.png

На цыгарэты Oscar цана павышаецца на 4,8 %, да 11 тыс. рублёў за пачак, Dunhill — на 10 %, да 22 тыс., Davidoff — на 9,1 %, да 24 тыс. рублёў.

Таксама ўстаноўленыя цэны на цыгарэты, якія павінны паступіць у продаж у маі 2015 года. Кошт цыгарэт Cooper bio складзе 11,2 тыс. рублёў, Kent Nanotek (Blue, Silver, White) — 19 тыс., LD Club (Lounge, Gold, Platinum) — 12,6 тыс., Monte Carlo Classic Blue — 12,3 тыс., Winston XS Plus Blue — 17,5 тыс., Richmond coffee superslim — 30 тыс. рублёў.

У красавіку максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты былі захаваныя на ўзроўні сакавіка 2015 года.

БелаПАН