У беларускага алігарха могуць адабраць нафтапрадуктаправод ва Украіне
Былой намесьніцы дырэктара ўкраінскага Інстытута азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу «УкрГІАП» ўручылі падазрэнне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Гэта справа звязана з перадачай ва ўласнасць кампаніі «ПрыкарпатЗахадтранс» часткі магістральнага нафтапрадуктаправода «Самара — Заходні накірунак», гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Украіны (НАБУ)
Па дадзеных следства, у жніўні 2017 года падазроная склала загадзя ілжывую выснову, на падставе якой гассуд у Роўна адмовіўся прызнаць права ўласнасці Украіны ў частцы нафтапрадуктаправода «Самара - Заходні накірунак».
На падставе рашэння суда кантроль над часткай трубаправода перайшоў кампаніі «ПрыкарпатЗахадтранс».
«Расследаванне працягваецца, следства прымае ўсе неабходныя меры для ўстанаўлення іншых магчымых асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення злачынства», - гаворыцца ў заяве НАБУ.
«Справа тычыцца схемы прысваення часткі нафтапрадуктаправода службовымі асобамі ТАА "ПрыкарпатЗахадтранс" і кіраўнікамі кампаній, правапераемнікам якіх з'яўляецца гэта ТАА, сумесна з дзяржслужачымі Украіны і асобамі з Расійскай Федэрацыі. Канчатковы бенефіцыяры схемы - Віктар Медвядчук», - паведаміў LIGA.net крыніца ў праваахоўных органах.
У НАБУ заявілі, што трубаправод быў пракладзены ў часы СССР і павінен быў перайсці ў кіраванне Украіны. Аднак «дачка» расійскай кампаніі «Транснафта» не перадала трубаправод дзяржаве.
У сакавіку 2016 года нафтапрадуктаправод «ПрыкарпатЗахадтранс» адышоў швейцарскай кампаніі International Trading Partners AG грамадзяніна Германіі Анатоля Шэфера, якога звязваюць з кумам Пуціна і ўкраінскім палітыкам і бізнэсмэнам Віктарам Медведчуком. У красавіку 2019 года 51% «ПрыкарпатЗахадтранса» былі прададзеныя беларускай кампаніі «Нафтабітумны завод» Мікалая Вераб'я. У канцы 2020 года беларускі алігарх трапіў пад санкцыі Еўрасаюза.
Палітычныя эксперты называюць гэтую справу часткай стратэгіі ўкраінскіх ўладаў па ціску на прарасійскага палітыка Віктара Медведчука. Нядаўна ва Украіне было спынена вяшчанне трох тэлеканалаў, кантраляваных паплечнікам Медведчука Тарасам Козакам.
«ПрыкарпатЗахадтранс» эксплуатуе ўчастак нафтапрадуктаправода «Самара - Заходні накірунак» працягласцю каля 800 км. Ён прызначаны для прапампоўвання дызельнага паліва з Расіі і Беларусі для Украіны і транзіту ў Еўропу.
tut.by