У Беларусі падымуць мінімальныя спажывецкія бюджэты. Як зменяцца выплаты
У Беларусі з 1 жніўня перагледзяць памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў. Гэта прадугледжана пастановай Мінпрацы № 62 ад 19 ліпеня 2018 года «Аб мінімальных спажывецкіх бюджэтах для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу».
Да прыкладу, сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты для сям'і з чатырох чалавек з 1 жніўня вырастуць з 340,56 да 346,95 рубля.
Сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты з 1 жніўня
сацыяльная група |
з 1 жніўня |
да 1 жніўня |
маладая сям'я з трох чалавек |
377,31 |
369,99 |
сям'я з чатырох чалавек |
346,95 |
340,56 |
працаздольнае насельніцтва |
445,83 |
437,85 |
пенсіянеры |
349,22 |
342,56 |
студэнты |
328,10 |
322,41 |
дзеці ва ўзросце да 3 год |
279,56 |
277,73 |
дзеці ва ўзросце ад 3 да 6 год |
367,48 |
359,22 |
дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 год |
377,43 |
370,38 |
Абноўленыя з 1 жніўня памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп будуць дзейнічаць да канца кастрычніка 2018 года.
Акрамя таго, з 1 жніўня ў Беларусі вырастуць таксама бюджэт пражытковага мінімуму і дапамогі пры нараджэнні дзяцей. Акрамя таго, са жніўня павялічацца дапамогі на дзяцей да 3 гадоў. Выплаты вырастуць ад 17 да 21,87 рубля. Так, дапамога на першага дзіцяці складзе 329,04 рубля (35% ад сярэдняй зарплаты), на другое і наступных дзяцей — 376,04 рубля (40% ад сярэдняй зарплаты).
Таксама вырастуць працоўныя пенсіі. У выніку пераразліку выплаты павялічацца ў сярэднім на 10%. Сярэдні памер пенсій у Беларусі са жніўня складзе 364,2 рубля, прагназуюць у Мінпрацы.
З 1 жніўня падвысяць таксама мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, якія залежаць ад памеру бюджэту пражытачнага мінімуму.
Паводле finance.tut.by