Станіслаў Багданкевіч: Будзе паўзучая дэвальвацыя (Відэа)

Былы старшыня Нацбанку пракаментаваў перспектывы айчыннай валюты.



48e3bc6af98557d3703831a70f706c7adbca721e.jpg

Беларускі рубель зноў здае пазіцыі. Пасля тыдня ўмацавання ў дачыненні асноўных замежных валютаў, у сераду ён зноў патаннеў. У параўнанні з гандляваннямі ў аўторак, курс долара вырас на 92 рублі, еўра — на 31 рубель. Эканамісты прагназуюць далейшае — хоць і павольнае — абясцэньванне «зайчыка».

«Калі толькі тая палітыка грашовых уладаў, што абвешчаная, што галоўны паказчык інфляцыі — валютны курс — вызначаецца попытам і прапановай, то дэвальвацыя будзе паўзучай», — адзначае экс-старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.

Зрэшты, паўзучая дэвальвацыя толькі з пачатку года забрала палову вартасці беларускага рубля ў дачыненні долара.

Са студзеня амерыканская валюта падаражэла на 47 адсоткаў, а еўра вырас на 36 адсоткаў. Курс расійскага рубля падняўся больш як на чвэрць.

Белсат