Рабочыя дзяржпрадпрыемстваў атрымліваюць у 6-7 разоў менш, чым іх кіраўнікі
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) апублікавала даныя аб заробках шараговых супрацоўнікаў і кіраўнікоў шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў.

«Кіраўнікі, якія займаюцца рэпрэсіямі па надуманых матывах, атрымліваюць у некалькі разоў больш за рабочых, якіх дубінкамі заганяюць на вытворчасць, рабочых, якіх звальняюць за іх грамадзянскую пазыцыю», — паведамляе НАУ ў сваім тэлеграм-канале.

Каб атрымаць гадавы заробак рабочага МТЗ, кіраўніку гэтага ж завода трэба ўсяго 2 месяцы.

Паводле даных НАУ, заробкі кіраўнікоў МТЗ, МЗКЦ і «Нафтана» перавышаюць сярэдні заробак рабочых гэтых прадпрыемстваў прыкладна ў 6 разоў, а на «Беларуськаліі» — у 7 разоў.