«Плацельшчыкі слаба плацяць». Спагнанне дарожнага збору могуць змяніць

Міністр фінансаў Уладзімір Амарын распавёў пра тое, што новыя механізмы ўжо распрацаваны.

Фота: pinsk.eu

Фота: pinsk.eu

У сераду 27 чэрвеня міністр фінансаў Уладзімір Амарын распавёў у парламенце аб даходах і выдатках бюджэту краіны ў мінулым годзе. А дэпутаты, у сваю чаргу, маглі задаць кіраўніку ведамства пытанні.
— Мы з году ў год назіраем невыкананне напаўнення рэспубліканскага дарожнага фонду. У 2017 годзе запланавана было 606 млн. рублёў, выканана 569 млн. Якія плануецца прыняць меры для папаўнення гэтага фонду? — спытаў у міністра дэпутат Валерый Курсевіч.
— Па дзяржпошліне разглядаецца пытанне, каб перайсці да новага механізму яе збірання, каб напаўняльнасць гэтай крыніцай павысілася. Таму што ў апошні год менавіта планы па дзяржпошліне не выконваюцца ў сувязі з тым, што плацельшчыкі слаба плацяць. Зараз выпрацаваны і ўжо знаходзяцца на стадыі завяршэння новыя механізмы па яе збірання — больш гнуткія, больш прымальныя, каб і насельніцтва было задаволена, і дарожны фонд не пакутаваў, — распавёў Уладзімір Амарын.
Цяпер дарожны збор трэба плаціць падчас праходжання тэхагляду. Таму многія вадзіцелі, якія хочуць сэканоміць, проста перасталі гэта рабіць. Раней гучала ідэя ўключыць гэты збор у кошт паліва. Але ад яе чыноўнікі адмовіліся: бо палівам карыстаюцца не толькі аўтамабілісты, якім трэба плаціць падатак, але і, напрыклад, сельскагаспадарчая тэхніка або цягнікі. А нядаўна ў інтэрнэце з'явіўся доступ да базы даных «Белтэхагляда». Магчыма, інспектары ДАІ змогуць адразу правяраць, ці прайшоў кіроўца тэхагляд, і выпісваць штрафы ў тым ліку з дапамогай камер фотафіксацыі. Але пакуль гэта толькі тэорыя.
kp.by