Пасля ўвядзення забароны на рост цэн з сайтаў райпо зніклі закупачныя кошты на гародніну і садавіну

6 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з эканамічным сектарам. Галоўнымі пытаннямі сталі разагнаная інфляцыя і імклівы рост коштаў на беларускія прадукты. Паводле звестак Камітэта дзяржкантролю, зафіксавана нямала выпадкаў, калі яблыкі, цыбулю, буракі і капусту сельгаспрадпрыемстваў перакупшчыкі прадавалі з нацэнкай пад 300%, піша «Медыя-Палессе».

pinskoe_rajpo.jpg

З 6 кастрычніка цэны ў Беларусі павышаць забаранілі. За выключэннем «індывідуальных рашэнняў міністра або старшыні аблвыканкама». За парушэнне загаду прыгразілі затрыманнямі і крымінальнымі справамі.

Раніцай 7 кастрычніка ні на адным з сайтаў райспажыўтаварыства — Лунінецкага, Пінскага і Столінскага — не аказалася расцэнак на закупку гародніны ў насельніцтва. Пазначана, што «цана дагаворная і можа змяняцца з улікам кан'юнктуры рынку».

Да гэтага закупачныя цэны, напрыклад у Столінскім райпо, абнаўляліся двойчы — раніцай і днём. Цяпер на гэтым месцы пуста.

З чым звязана знікненне закупачных цэннікаў, пакуль невядома.