Святлана Ціханоўская адправілася ў Брусель. А Лукашэнка — у Таджыкістан
Святлана Ціханоўская наведае Брусель 11-14 кастрычніка па запрашэнні Еўрапарламента, паведамляе прэс-служба беларускай дэмакратычнай лідаркі.
Паведамляецца, што падчас візіту Святлана Ціханоўская выступіць перад Камітэтам па замежных справах ЕС (AFET). У Бруселі нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета раскажа еўрапейскім палітыкам пра заяву рэжыма аб разгортванні аб'яднаных расійска-беларускіх сілаў, пагрозу незалежнасці Беларусі з боку рэжыма і пра рэпрэсіі супраць беларусаў. Яна таксама прадставіць магчымыя выхады з палітычнага крызісу і вынікі працы беларускіх дэмакратычных сілаў.
Ціханоўская
правядзе працоўныя сустрэчы з афіцыйнымі асобамі ЕС і дзяржаў-чальцоў, у тым
ліку з:
— Рабертай Мецолай (прэзідэнтка Еўрапейскага парламента);
— Аджай Лябіб (міністарка замежных спраў Бельгіі);
— Анітай Дэметрыў (старшыня Палаты прадстаўнікоў Кіпра);
— Адмарам Карасам (першы віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента);
— Манфрэдам Вэберам (старшыня Еўрапейскай народнай партыі, дэпутат Еўрапарламента);
— Анджэем Галіцкім (дэпутат Еўрапарламента).
Тым часам Аляксандр Лукашэнка таксама ладзіць замежную камандзіроўку. 11 кастрычніка ён наведвае Таджыкістан, дзе запланавана сустрэча з кіраўніком краіны Эмамалі Рахмонам. 13-14 Лукашэнку чакаюць у Казахстане на шостым саміце Нарады па ўзаемадзеянні і мерам даверу ў Азіі (НУМДА) і пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.