Новы рэкорд падзення цаны нафты Brent — 46 долараў за барэль
На міжнародных біржавых таргах працягваецца зніжэнне каціровак нафты. А ў Беларусі ад сёння даражэе бензін.
13 студзеня па стане на 7 гадзін раніцы цана лютаўскіх ф’ючэрсаў на эталонную паўночнаморскую сумесь нафты маркі Brent упала да 46 долараў 42 цэнтаў за барэль.
Пасля нафта адгуляла некалькі цэнтаў, але ўжо праз гадзіну каштавала яшчэ менш — 46 долараў 41 цэнт.
12 студзеня каціроўкі таксама знаходзіліся пад ціскам, нафту Brent патаннела больш чым на чатыры з паловай працэнты.
Кошт нафты знаходзіцца на шматгадовых мінімумах — меней за 50 даляраў за яе давалі апошнім разам у красавіку 2009 года.
Зніжэнне каціровак негатыўна ўплывае на эканоміку краін, якія ў значнай ступені залежаць ад экспарту энерганосьбітаў, у прыватнасці, Расіі і Венесуэлы.
Тым часам у Беларусі абвясцілі аб павышэнні коштаў на аўтамабільнае паліва ў сярэднім на 4,7%.
Рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва «часткова праіндэксаваныя ў сувязі з ростам курсу долара ЗША да беларускага рубля», гаворыцца ў паведамленні канцэрна Белнафтахім. Перагляд коштаў зроблены таксама «ў сувязі з ростам кошту расійскай нафты для беларускіх НПЗ пры увядзенні з 1 студзеня 2015 падатковага манеўру ў Расійскай Федэрацыі».