Нацбанк Беларусі з 19 красавіка зніжае стаўку рэфінансавання — да 14% гадавых

Нацбанк Беларусі з 19 красавіка зніжае стаўку рэфінансавання — з 15% да 14% гадавых. Таксама знізяцца стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях пры падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў — з 18% да 17% гадавых.

Фота: Bymedia.net

Фота: Bymedia.net

Стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці складуць 9% гадавых, яны таксама знізіліся на 1%. Такое рашэнне праўлення Нацыянальнага банку было агучана яшчэ ў канцы сакавіка на падставе аналізу сітуацыі «пра бягучыя працэсы ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы» ды прагнозу яе развіцця да канца 2017 года. Адзначаецца, што інфляцыя ў нашай краіне працягвае зніжацца “больш значнымі тэмпамі, чым прагназавалася”.
Ад пачатку бягучага года гэта ўжо чацвёртае зніжэнне стаўкі рэфінансавання ў нашай краіне: 18 студзеня яе знізілі з 18% да 17%, 15 лютага — з 17% да 16%, 15 сакавіка — з 16% да 15% гадавых. Старшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб тлумачыць, што зніжэнне стаўкі рэфінансавання будзе працягвацца пры зніжэнні інфляцыі, пры прытоку рублёвых дэпазітаў і ўмацаванні рубля.
Паводле Еўрарадыё