Лукойл дапускае спыненне расійскіх НПЗ, бо няма куды падзець нафтапрадукты
Лукойл таксама просіць адмяніць высокія штрафы за шкоду экалогіі.
На фоне заходніх санкцый буйныя расійскія нафтавай кампаніі адчуваюць сур'ёзныя праблемы з адгрузкай нафтапрадуктаў. Гэта можа прывесці не толькі да зніжэння вытворчасці, але і да прыпынення НПЗ з-за недахопу магутнасцяў для захоўвання мазуту.
Пра гэта кіраўнік і саўладальнік кампаніі Лукойл Вагіт Алекпераў напісаў у лісце віцэ-прэм'еру Аляксандру Новаку ад 25 сакавіка, адзначае afn.today.
У сувязі з гэтым Лукойл хоча перанакіраваць лішак мазуту на ЦЭЦ і прапануе часова адмяніць высокія штрафы за негатыўнае ўздзеянне на экалогію. Такія ж паслабленні патрэбныя і для спальвання спадарожнага нафтавага газу, які, на думку Лукойла, можа павялічыцца з-за часовай немагчымасці прадаваць за мяжу звадкаваныя вуглевадародныя газы, якія вырабляюцца з яго.