Лукашэнка зноў абяцае заробак 500 долараў

«Рыхтуйцеся набраць сярэдні заробак $ 500 налета», — з такім даручэннем кіраўнік Беларусі звярнуўся да чыноўнікаў падчас свайго візіту на Магілёўшчыну.

lukashenko_450_267.jpg


«Я не кажу, што павінны плаціць незаробленыя грошы. Ні ў якім выпадку. Інакш мы вернемся да таго, з чаго пачыналі чатыры гады таму. Мы павінны стымуляваць, падштурхоўваць кіраўнікоў прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў да таго, каб мы да $ 500 наблізіліся», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік краіны падкрэсліў, што рост заробкаў магчымым толькі разам з ростам эфектыўнасці працы.
«Заробак мае быць зароблены» — паўтор рэфрэну з 2012 года
Пра «заробленыя заробкі» памерам 500 долараў чыноўнікі казалі яшчэ ў 2012 годзе. Тагачасная старшыня Нацбанку Надзея Ермакова «стрэліла» з тлумачэннем, як гэтага можна дасягнуць.


Сёння найбольш гаротная сітуацыя з заробкамі ў Беларусі — у сферы адукацыі. У зборніку Белстату «Праца і занятасць у Рэспубліцы Беларусь, 2016» паведамляецца, што 29,4 % працаўнікоў адукацыі маюць заробак, меншы за 300 рублёў ($ 155). Прычым гаворка пра налічаны заробак, на рукі выдаюць менш.
За першыя сем месяцаў года сярэдні заробак у Беларусі склаў 706 рублёў.

 belsat.eu