Літр бензіна АІ-92 цяпер каштуе 1 долар

1 кастрычніка ў Беларусі падаражала аўтамабільнае паліва. Да гэтага цягам году цэны на паліва для аўто падымалі тройчы. Папярэдняе падаражанне было менш за месяц таму — 9 верасня.



2009_05_07_181625.jpg

Канцэрн "Белнафтахім" аб'явіў пра чацвёртае сёлета падаражанне аўтамабільнага паліва ў межах новай цэнавай палітыкі — прывязкі да курсу амерыканскага долара.

З 1 кастрычніка кошт бензіну Аі-92-К5-Еўра ўстаноўлены ў памеры, эквівалентным 1 долару ЗША за 1 літр, — 10 600 рублёў (афіцыйны курс долара на гэты дзень — 10 590). Гэта на 500 рублёў, або на 5%, больш за ранейшую цану.

Новыя цэны выглядаюць так:

АІ-92 (К5) — 10 600 рублёў за літр (было 10 100 рублёў);

АІ-95 (К5) — 11 400 рублёў за літр (было 10 850 рублёў);

дызельнае паліва (К4) — 11 500 рублёў за літр (было 10 950 рублёў);

дызель «Еўра 5» — 11 700 рублёў за літр (было 11 150 рублёў).

Аб прывязцы да курсу амерыканскай валюты канцэрн аб'явіў падчас папярэдняга павышэння цэн 9 верасня. Прымяненне індэксацыі рознічных цэн у залежнасці ад курсу долара да беларускага рубля "дазволіць спалучыць дзяржаўнае і рыначнае рэгуляванне цэн і наблізіць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм цэнаўтварэння на аўтамабільнае паліва да сусветнай практыкі", гаварылася ў абгрунтаванні. Новы механізм "дасць магчымасць нафраперапрацоўчым заводам больш аператыўна рэагаваць на змены кошту нафтавай сыравіны, якую беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы набываюць у Расійскай Федэрацыі па перадаплаце толькі за валюту".

"Узровень цаны 1 літра індыкатыўнай маркі бензіну Аі-92-К5-Еўра, раўназначны 1 долару, дазволіць забяспечваць мінімальную эфектыўнасць працы нафтаперапрацоўчых заводаў Рэспублікі Беларусь і магчымасць для іх далейшай мадэрнізацыі", — зазначалася ў прэсс-рэлізе. 

БелаПАН