Колькі Пракапеню каштаваў Парытэтбанк?

Сёння стала вядома аб умовах продажу 99,83% акцый Парытэтбанка вядомаму IT-бізнэсмэна Віктару Пракапеня. Інфармацыя з'явілася ў апублікаваным сёння ўказе прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiпеня 2017 г. № 254.

Здымак probusiness.by

Здымак probusiness.by


Пакет акцый, які знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, будзе прададзены Пракапеню за 50 мільёнаў долараў ЗША.
Нагадаем, што пра намер Пракапені набыць акцыі Парытэтбанка стала вядома 30 чэрвеня. Тады ж стала вядома, што Віктар Пракапеня таксама падаў заяўку ў Нацбанк Украіны для атрымання дазволу на набыццё Ашчадбанка Украіны, сёмага па велічыні банка краіны.
Парытэтбанк — 15-й банк Беларусі па актывах, заснаваны 15 мая 1991 года. Банк мае каля 25 аддзяленняў па краіне. Па выніках першага квартала 2017 года актывы банка складалі больш за 350 млн рублёў, абавязацельствы — больш за 250 млн рублёў, уласны капітал банка складае амаль 100 млн рублёў.
Паводле vpcapital.com