Інвестыцыі беларусаў у латвійскі бізнес самыя высокія за пяць гадоў
Беларускія інвестыцыі ў статутны капітал латвійскіх кампаній склалі 18,7 млн еўра ў 2021 годзе. Гэта на 8,19 млн еўра больш, чым годам раней.
За апошнія гады беларусы ўкладвалі ў Латвію больш толькі ў 2016 годзе, піша Еўрарадыё са спасылкай на даныя латвійскай кампаній Lursoft.
У 2020 годзе прадпрыемствы з беларускім капіталам забяспечвалі працоўнымі месцамі ў Латвіі 1826 супрацоўнікаў.
Больш за ўсё грошай беларускія інвестары сканцэнтравалі ў сферы кіравання нерухомасцю (1,27 млн еўра), холдынгавых кампаніях (0,55 млн еўра) і фінансавых кампаніях (0,5 млн еўра).