Дэвальвацыя будзе. Пытанне — калі?
Нацбанк заўсёды на вышыні. Калі ў ім кажуць пра адсутнасць умоў для дэвальвацыі нацыянальнай валюты, усе ўпэўненыя — яна будзе. Але гэтым разам нам сказалі, што яна ўсё ж абмяркоўваецца — як «спакойная і стрыманая».
Пытанне толькі ў тэрмінах яе правядзення. Пакуль што ў Нацбанку кажуць — не бліжэйшым часам. Людзям яшчэ дадуць адпачыць спакойна.
«Макраэканамічны
І працягнуў: «У далейшым, калі сітуацыя на валютным рынку будзе спрыяць моцнаму паслабленню рубля, то Нацыянальны банк будзе спакойна і стрымана каардынаваць гэты працэс для згладжвання рэзкіх ваганняў».
То бок, Нацбанк паспрабуе правесці «плаўную дэвальвацыю». Інакш — нельга. Інакш не прадаецца на экспарт наша прадукцыя, кошты на якую сталі вышэй за сусветную. Але момант для дэвальвацыі яшчэ проста не наступіў.
Словы банкіра Надольнага эксперты перакладаюць так: «Пакуль нам трэба яшчэ атрымаць шосты транш крэдыту АКФ ЕўрАзЭС і пачаць перамоўны працэс з МВФ. У залежнасці ад таго, чый крэдыт будзе атрыманы для рэфінансавання знешніх даўгоў і ўліванняў у павышэнне заробкаў, будзе залежаць і дэвальвацыйны працэнт у пачатку наступнага года, прычым не абавязкова аднамомантны. Чакайце зніжэння курсу рубля напачатку 2014 года».
У адзін голас з Надольным у сераду выступіла і старшыня нацбанка Надзея Ермакова. «Перадумоў для дэвальвацыі, такой, якая ў нас была ў 2011 годзе, няма», — сказала Ермакова. Але гэта не значыць, што не будзе іншай дэвальвацыі — спакойнай і плаўнай.
Пры гэтым Ермакова заявіла, што ў 2014 годзе можна будзе весці размову аб дэнамінацыі. Магчыма, чарговае скасаванне трох нулёў на беларускіх купюрах і супадзе з дэнамінацыяй. Пакуль людзі будуць разбірацца ў новых грошах і імкнуцца памяняць старыя купюры на новыя, — самы час «плаўненька» знізіць курс рубля. І ніхто нічога не заўважыць.
Так што падрыхтоўка грамадскай думкі да дэвальвацыі пачалася. Ды яна і не заканчвалася: беларусы добра навучаныя ў 2009 і 2011 гадах.
Да таго ж «свінню» Нацбанку падклала і Мінэканомразвіцц
Пакуль што Нацбанк заняўся стрымліваннем росту грашовай масы. Як паведамляе Белстат, рэальны памер прызначаных пенсій (разлічаных з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у траўні 2013 года ў параўнанні з красавіком 2013 паменшыўся на 0,5%.
Паводле звестак Белстата, у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароны ў траўні 2013 года на ўліку стаяла 2 523,4 тысячы пенсіянераў, сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 1 898 тысяч рублёў.
Сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 1 970 тысяч рублёў, па інваліднасці — 1 737,3 тысячы рублёў, з нагоды страты карміцеля — 1 250 тысяч рублёў, сацыяльных пенсій — 897,8 тысячы рублёў.
Грошай няма, каб плаціць пенсіянерам. Экспарт зніжаецца, праблемы растуць. Але беларускі ўрад прымае ўсё новыя і новыя захады па адыманні параўнаўча сумленным спосабам грошай у насельніцтва. Гэтым разам у «багаценькіх» аўтааматараў.
Тое, пра што так шмат размаўлялі і пра што спрачаліся, адбылося. Ніжняя палата беларускага парламента прыняла адразу ў двух чытаннях праект закона аб узмацненні мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення. Законапраект прадугледжвае канфіскацыю аўтамабіля за паўторнае на працягу года кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення. Пры гэтым канфіскацыя будзе распаўсюджвацца тым ліку на аўтамабіль, які не належыць самому п’янаму кіроўцу — за выключэннем выпадкаў угону.
Акрамя таго, будуць павялічаны штрафы за язду ў нецвярозым стане з 15–35 базавых велічынь да 50–100.
Тэрмін пазбаўлення волі за ДТЗ у стане ап’янення, у якім прычынена цяжкае цялеснае пашкоджанне ці загінуў чалавек, складзе ад 6 месяцаў да 7 гадоў. За гібель двух і больш чалавек у ДТЗ па віне нецвярозага кіроўцы будзе прадугледжваць ад 4 да 10 гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым ніякіх альтэрнатыўных варыянтаў пакаранняў за такія злачынствы ў кодэкс не ўводзіцца.
П’яным за руль зараз садзіцца вельмі небяспечна. Пяць мільёнаў рублёў мінімальнага штрафу — гэта сур’ёзна. Цікава толькі, наколькі зараз вырасце «такса» на хабар у «даішнікаў»?
Пакуль што папраўкі не ўступілі ў сілу. Яны павінны быць разгледжаны верхняй палатай парламента, затым паступяць на подпіс Лукашэнку. Але гэта — фармальнасці. Лукашэнка іх падпіша, гэта вядома. А таму і з верхняй палатай праблемаў не будзе.
Тым часам той жа родны Белстат падлічыў вынікі першага этапу сёлетняй барацьбы за ўраджай — пасяўной. Калі па выніках 1-га квартала 2013 года
са стратамі спрацавалі 784 прадпрыемствы (51,3% ад агульнай колькасці сельгасарганізац
Але, як паведамляе Белстат, у такіх лічбах не ўлічваецца дзяржпадтрымка калгасам. Калі ж улічыць дзяржпадтрымку, то лічбы лепшыя. Стратнымі па выніках 4-х месяцаў працы
было 41 сельгаспрадпрыем
Вось што азначае «закапаць грошы ў зямлю». Лічы, што больш паловы сельгаспрадпрыем