Cтала вядома, колькі можа каштаваць беларускі электрамабіль

Старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў распавёў аб планах па стварэнні масавага беларускага электрамабіля і раскрыў магчымую цану машыны.

electric_car_2862381_1280.jpg


Па словах акадэміка, пры ўмове серыйнай вытворчасці электрамабіль з Беларусі можа каштаваць $ 15-16 тысяч. Пры гэтым «эканоміку на адным аўтамабілі не пралічваюць» — таму і выдаткі на стварэнне прататыпа вышэй магчымага рознічнага кошту мадэлі, паведамляе dev.by са спасылкай на СТВ.
Гусакоў сцвярджае, што прадстаўленая год таму мадэль была створана на базе кітайскага аўтамабіля. Але сёння электрамабіль практычна цалкам будуюць з беларускіх камплектуючых: «Наша ўсё начынне — ад рухавіка і ўключаючы ўсе астатнія сістэмы». Пакуль што адзіная праблема, з якой сутыкнуліся навукоўцы, — гэта штампоўка кузава.
Стварэннем аўто займаецца Акадэмія навук, але прамысловую вытворчасць плануюць размясціць «на нейкім існуючым прадпрыемстве Міністэрства прамысловасці». Варта адзначыць, што аб вытворчасці гаворка будзе ісці толькі калі беларускі электрамабіль будзе канкурэнтаздольны на сусветным рынку.