Цана на паліва ў Беларусі больш не прывязаная да курса долара
У Беларусі цана на паліва не прывязана да курса долара, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прывязка кошту паліва да курса долара была актуальная, калі цэны на нафту знаходзіліся ў раёне $75 за барэль", — адзначыў старшыня канцэрна. Цяпер, калі сусветныя цэны на нафту зменшыліся, задача ўраўнаваць кошт літра бензіну з адным доларам не стаіць, дадаў Ігар Ляшэнка.
Паводле яго слоў, цэны на паліва на ўнутраным рынку фарміруюцца пад уплывам сусветных цэн на нафту і цэн на нафтапрадукты ў сумежных краінах. "Цана на паліва будзе змяняцца, калі
з'явяцца якія-небудзь нюансы з коштам нафты або зменяцца іншыя ўмовы", — адзначыў кіраўнік канцэрна.
Згодна з яго данымі, у рознічнай цане паліва амаль 60 працэнтаў сёння займае кошт нафты, яшчэ 25–30 працэнтаў прыпадае на долю падаткаў і акцызаў.