Больш за 180 рэзідэнтаў ПВТ маюць фінансавыя страты — агулам звыш $20 млн
У ПВТ рэзка вырасла колькасць стратных рэзідэнтаў. За мінулы год іх стала больш на 40%+. На столькі ж павялічылася і агульная сума страты такіх кампаній (у рублях). Такія даныя прыводзіць Белстат, піша dev.by.
На канец мінулага года рэзідэнтамі ПВТ былі 962 кампаніі. Страты мелі 19,1% або больш 180 кампаній, вынікае з даных афіцыйнай статыстыкі. За мінулы год яны атрымалі агульныя страты ў памеры 51,6 мільёна рублёў або больш за 21 мільён долараў па сярэднім курсе Нацбанка. Для параўнання, у 2019 годзе страты былі ў 130 кампаній, а агульная сума страт склала 36,1 мільён рублёў (17,3 мільёна даляраў).
У параўнанні з 2018 годам колькасць стратных рэзідэнтаў
Парку вырасла яшчэ больш — у 3,5 разы, а сума страты ў 5,7 разы.
У ПВТ сітуацыю не драматызуюць і звязваюць рост стратных
кампаній з прыходам у Парк вялікай колькасці стартапаў, заснаваных адносна
нядаўна і пакуль фінансава нестабільных. Вось як каментавалі страты рэзідэнтаў
ПВТ у 2019 годзе.
— За апошнія некалькі гадоў ПВТ сур'ёзна вырас і працягвае
расці: па колькасці кампаній і ў экспарце. Мы сталі рэгістраваць у Парку
менавіта стартапы і максімальна падтрымліваць маладыя каманды. Многія стартапы,
якія ўступілі ў мінулым годзе, у тым жа годзе былі заснаваны. Любой справе,
якая пачынаецца з нуля, трэба час, каб стаць на ногі. Інвестыцыі і прыбытак не
бярэцца з паветра за кароткі прамежак часу, а з 10 стартапаў, як правіла,
выстрэльваюць адзінкі.
Што тычыцца іншых фінансавых паказчыкаў рэзідэнтаў ПВТ, то
сумарная выручка кампаній вырасла за мінулы год амаль на 40% да 7,4 мільярда
рублёў. Чысты прыбытак кампаній парку перавысіў 1,6 мільярда рублёў — на 64%
больш, чым у 2019 годзе.
Таксама за мінулы год рэзідэнты ПВТ амаль на 20% павялічылі
інвестыцыі ў асноўны капітал — са 109 да 130 мільёнаў рублёў.
Сярэднямесячны заробак у кампаніях ПВТ склаў за
мінулы год 5,8 тысячы рублёў.
За мінулы год рэзідэнты ПВТ паставілі ўласнай прадукцыі на 7 мільярдаў рублёў — у два разы больш, чым у 2019 годзе. Пастаўкі па выраслі ў 2,7 разы да 3 мільярдаў рублёў.