Беларусь — “бермудскі трохкутнік” для польскіх кіроўцаў

Часопіс Wprost апісвае пекла польскіх вадзіцеляў, якія трапілі ў аварыю ў Беларусі.



d2f1.jpg

— Калі вы не хочаце страціць здароўе ў беларускай турме, то не едзьце туды — раіць на старонках часопіса “Wprost” польскі кіроўца Анджэй Галушка. 


Выданне піша, што Беларусь — гэта “бермудскі трохкутнік”, у якім знікаюць польскія кіроўцы, і што там самыя непрыязныя ў Еўропе законы для вадзіцеляў.

У студзені 2014 года з-за віны Анджэя Галушкі адбылося ДТЗ непадалёк ад Барысава. Ён трапіў у турму, дзе, як апісвае, сцены былі акрываўленыя і дзе ён быў вымушаны сядзець разам з вар’ятам. Пазней яго перавялі ў Жодзіна, турму, дзе выконваюцца смяротныя пакаранні. Паводле героя артыкула, ён неаднаразова чуў стрэлы. Пацярпелыя беларусы, быццам бы, патрабавалі ад паляка за маральныя страты 75 тысяч еўра. Але і гэта не гарантуе вызвалення.

Іншая польская сям’я сабрала для свайго сваяка ў беларускай турме 100 тысяч даляраў, але і гэта не дапамагло.

Галушка быў асуджаны да 3 гадоў калоніі. Яго фірма спыніла з ім дамову і адмовілася дапамагаць. Добрых слоў паляк не знаходзіць і для польскіх дыпламатаў, якія не асабліва зацікавіліся дапамогай свайму суграмадзяніну.

Аднак тры месяцы таму Галушку дэпартавалі на радзіму. Цягам двух апошніх гадоў у беларускіх турмах сядзела 10 палякаў.

www.radyjo.net