Беларусь дала згоду на продаж МЗКЦ
Прынцыповая згода аб продажы Расіі кантрольнага пакету акцый Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ) дасягнута ў сакавіку на сустрэчы віцэ-прэм'ера Расіі Аркадзя Дварковіча і першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі. Пра гэта распавяла крыніца ва ўрадзе.
Адзіным спрэчным з'яўляецца кандыдатура пакупніка, паколькі Мінск не хоча прадаваць прадпрыемства КамАЗу або "Уралвагонзаводу", якія вырабляюць аналагічную прадукцыю. Але менавіта гэты варыянт прапануе Масква, перадаюць "Весці".
Па словах крыніцы, блізкай да перамоў, у якасці пакупнікоў Беларусь разглядае канцэрн СПА "Алмаз-Антэй", НВА "Сплаў", НВК "Канструктарскае бюро машынабудавання" і карпарацыю "Маскоўскі інстытут цеплатэхнікі", бо МЗКЦ даўно супрацоўнічае з гэтымі арганізацыямі, пастаўляючы ім сваю прадукцыю, а значыць, новы ўласнік будзе ўдзельнічаць у развіцці і мадэрнізацыі мінскага завода. Пры гэтым у Мінску асцерагаюцца, што КамАЗ і "Уралвагонзавод", як канкурэнты, не стануць надаваць жаданай увагі развіццю прадпрыемства.
Разам з тым віцэ-прэзідэнт Цэнтру стратэгічных камунікацый Дзмітрый Абзалаў мяркуе, што саюз з такімі прадпрыемствамі, як холдынг "Алмаз-Антэй", МЗКЦ не прыцягне новых заказчыкаў, і канкурэнтаздольнасць сумеснай прадукцыі ўпадзе. Разам з тым, паводле яго слоў, КамАЗ з'яўляецца самым эфектыўным аўтазаводам у Расіі на сённяшні дзень. Пры гэтым крыніца ва ўрадзе лічыць, што расійскім чыноўнікам удасца ўгаварыць беларускіх калегаў прыняць прапанову КамАЗа.
Як паведамляў “Тэлеграф”, віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч і яго беларускі калега Уладзімір Сямашка 13 сакавіка ў Маскве пагадзіліся з агульнымі падыходамі да рэалізацыі інтэграцыйных праектаў дзвюх краін. Гаворка ідзе аб узаемадзеянні па праекце "Расійскай электронікі" ГК "Растэх" і "Інтэграла", інтэграцыі Мінскага завода колавых цягачоў у структуру расійскага прамысловага комплексу, па праекце “Раскосмаса” і "Пеленгу". Віцэ-прэм'еры даручылі прапрацаваць далейшыя дзеяння да канца сакавіка.