Беларусь распрадае свой лес? У Кітай адправяць піламатэрыялы на рэкордныя 8,8 млн USD

На Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) прайшлі найбуйнейшыя спецыяльныя экспартныя таргі — на рынак Кітая рэалізаваныя больш за 30 тысяч кубаметраў піламатэрыялаў іглічных парод на агульную суму 8,8 млн USD, піша realt.by.

Ілюстрацыйнае фота, Дзмітрый Дзмітрыеў

Ілюстрацыйнае фота, Дзмітрый Дзмітрыеў


Спецыяльныя гандлёвыя сесіі па рэалізацыі піламатэрыялаў у Кітай праводзяцца на БУТБ са снежня 2020 года пры падтрымцы Мінлясгаса. Гэта дазваляе дыверсіфікаваць экспартныя пастаўкі беларускай пілапрадукцыі з традыцыйнага напрамку — краін Еўрапейскага Саюза — у іншыя перспектыўныя рэгіёны.
— За 5 месяцаў гэтага года на "кітайскіх спецсесіях" рэалізаваная пілапрадукцыя на суму 8,4 млн USD, а з улікам апошняй сесіі — 17,2 млн USD. Для параўнання за ўвесь мінулы год агульны экспарт піламатэрыялаў у Кітай па выніках спецыяльных і звычайных гандлёвых сесій склаў 12,8 млн USD, — адзначылі ў прэс-службе БУТБ.
Галоўная асаблівасць спецыяльных таргоў у тым, што лоты піламатэрыялаў выстаўляюцца на некалькіх базісах пастаўкі, што дазваляе пакупніку выбіраць найбольш зручны пункт прыёмкі тавару. Як правіла, гэта буйныя марскія парты і чыгуначныя станцыі.