Банкі Беларусі стануць агентамі «антыадмывачнага» закона

Ніжняя палата беларускага парламента прыняла адразу ў двух чытаннях законапраект «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння».



grohsi_pras.jpg

Згодна з законапраектам банкі атрымаюць права прыпыняць, адмаўляць у здзелках або разрываць адносіны з сумніўнымі кліентамі пры ажыццяўленні фінансавых аперацый. У прыватнасці, банкам будзе дазволена на двое сутак прыпыняць фінансавую аперацыю для яе праверкі на легальнасць.

Дакумент прыводзіць беларускае заканадаўства ў адпаведнасць са стандартамі ФАТФ (Financial Action Task Force on Money Laundering).

АФН