Апублікаваны сумы надбавак медыкам за працу ва ўмовах пандэміі

Супрацоўнікі медыцынскіх устаноў будуць дадаткова атрымліваць ад 300 да 4000 рублёў штомесячна за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі.

Image by Tumisu from Pixabay 

Image by Tumisu from Pixabay 


Паводле ўказа "Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя", медыцынскім работнікам за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі, устаноўлена штомесячная надбаўка, памер якой дыферэнцыраваны па арганізацыях (структурных падраздзяленнях) і катэгорыям работнікаў, паведамляе БЕЛТА.
У арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам у амбулаторных умовах і ў Рэспубліканскім цэнтры арганізацыі медыцынскага рэагавання штомесячная надбаўка ўрачам складзе 1 тыс. бел. руб., медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — 500 бел.руб., іншым работнікам — 300 бел.руб.
У інфекцыйных аддзяленнях, прыёмных аддзяленнях бальнічных арганізацый аховы здароўя, санітарна-эпідэміялагічных арганізацыях аховы здароўя, якія ажыццяўляюць мерапрыемствы ў агменях інфекцыі, на памежных пераходах, санітарна-каранцінных пунктах, лабараторныя даследаванні на вірусныя інфекцыі, у лабараторыях арганізацый аховы здароўя і РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, у патолагаанатамічных аддзяленнях, у рэнтгенаўскіх аддзяленнях (кабінетах), у аддзяленнях (кабінетах) рэнтгенаўскай кампутарнай тамаграфіі штомесячная надбаўка лекарам складзе 1,5 тыс. бел. руб., медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — 1,3 тыс. бел.руб., іншым работнікам — 900 бел.руб.
У аддзяленнях анастэзіялогіі і рэанімацыі, інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, у арганізацыях аховы здароўя службы хуткай медыцынскай дапамогі штомесячная надбаўка лекарам складзе 3 тыс. бел. руб., медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — 2 тыс.бел.руб., іншым работнікам — 1 тыс бел.руб.
У аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі, лабараторыях арганізацый аховы здароўя, задзейнічаных у выкананні даследаванняў на вірусы, работнікі якіх пераведзеныя на закрыты 3-зменны рэжым працы, штомесячная надбаўка ўрачам складзе 4 тыс.бел.руб., медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — 3 тыс.бел.руб., іншым работнікам — 1,5 тыс.бел.руб.