Аператар A1 з кастрычніка павышае тарыфы

Правайдэр тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 1 кастрычніка павысіць тарыфы на некаторыя паслугі сувязі для фізічных і юрыдычных асоб.

velcom_a1_1024x682.jpg


Павялічыцца памер абаненцкіх выплат тарыфных планаў для фізічных і юрыдычных асоб, кошт выклікаў для некаторых тарыфных планаў, кошт паслуг роўмінгу, міжнародных выклікаў, а таксама памер адначасовых узносаў і тарыфы на некаторыя спецыяльныя і дадатковыя паслугі, пішуць naviny.online са спасылкай на прэс-службу кампаніі.

«Павышэнне кошту асноўных паслуг мабільнай сувязі складзе ў сярэднім 4% у межах, устаноўленых рэгулятарам у адпаведнасці з заканадаўствам», — гаворыцца ў паведамленні.

Без зменаў застанецца кошт інтэрнэту звыш аб’ёму, уключанага ў абаненцкую плату, кошт унутрысеткавых хвілін, хвілін у іншыя сеткі, а таксама кошт SMS і MMS на большасці дзейных тарыфных планаў для фізічных асоб.

Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў рамках раней заключаных дагавораў таксама не змяняюцца.