Амаль 100 тысяч працоўных вакансій налічваецца ў Беларусі
У Агульнарэспубліканскім банку вакансіяў Беларусі налічваецца 97 739 вольных месцаў, тады як свае рэзюмэ на партале змясцілі толькі 2982 чалавекі. Пра гэта паведамляе Белсат.
Станам на раніцу 28 верасня самымі запатрабаванымі былі кіроўцы аўтамабіля (4829 вакансіяў), лекары-спецыялісты (3200), медычныя сёстры (3071), прадаўцы (2382) і прыбіральнікі (1766).
А вось шукаюць перадусім працу дапаможным працаўніком, эканамістам, грузчыкам ці бухгалтарам.
Кожная пятая вакансія з базы прапануе працу ў Мінску – 20 381 вольнае месца.
Найменш за ўсё вакансіяў у Віцебскай вобласці – 9002.
belsat.eu