Ад заўтра ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
Апошні раз кошт на паліва ўздымаўся тыдзень таму, 21 кастрычніка.
З мэтай кампенсацыі для НПЗ росту цэны на нафту «Белнафтахім» працягвае паэтапна павышаць цэны на аўтамабільнае паліва.
У ведамстве распавялі, што рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. З 28 кастрычніка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 40 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 49 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 70 капеек, ДТ — 1 рубель 49 капеек.
Гэта дваццаць другое змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 21 кастрычніка: бензін (акрамя АІ-92) і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку.
— Папярэднія змены коштаў не кампенсавалі для айчынных нафтаперапрацоўчых заводаў апераджальны рост коштаў на нафту ў параўнанні з цэнамі на нафтапрадукты. З кастрычніка 2017 года па кастрычнік 2018 года, калі адбываўся актыўны рост кошту нафты, кошт нафты, якая закупляецца беларускімі НПЗ, у рублёвым эквіваленце вырас на 54,5 адсотка. За аналагічны перыяд кошт нафтапрадуктаў павялічылася ў сярэднім на 15,2 адсотка, — паведамлялі тады ў «Белнафтахіме».
TUT.BY