Памёр легенда беларускага адраджэння, прафесар Юры Хадыка

Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў ягоны сын Кастусь.

39cee828_9c50_493f_b896_2a0cce36fee9_cx0_cy6_cw0_w987_r1_s_r1.jpg

Юры Хадыка — беларускі фізік, палітык, прафэсар, актыўны ўдзельнік незалежніцкага руху Беларусі. Апошнія некалькі год жыў у ЗША, у сям’і сына. Юрыю Хадыку было 78 год.

hadyka_logo.jpg

Строчыцы. 13 верасня 2009 года
Нарадзіўся 23 чэрвеня 1938 году ў Менску. У 1945 паступіў у Чыгуначную школу № 60 у Менску, якую скончыў з залатым медалём. У 1960 скончыў фізычны факультэт БДУ. Ад 1960 году працаваў у Інстытуце фізыкі АН БССР, малодшы, старэйшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы, загадчык лябараторыі.
Увосень 1969 году арганізаваў у АН БССР семінар па вывучэнні старажытнабеларускага мастацтва, браў удзел у зборы матэрыялаў і напісанні «Зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У 1975 узначаліў секцыю аптычна-электронных сродкаў выведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу развіцьця ўзбраенняў. У 1976 абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет». У 1979 адкрыў пры АН БССР Музэй старажытнабеларускай культуры.
З 1988 па 2007 намеснік старшыні Беларускага Народнага Фронту. У 1996–2000 уваходзіў у назіральную раду Беларускага Хельсінскага камітэту. Старшыня аргкамітэту Кангрэсу дэмакратычных сілаў ад 2000 да 2005 году. Аўтар каля 150 навуковых працаў па фізіцы, каля 200 навукова-тэхнічных справаздачаў і амаль 40 публікацыяў па гісторыі беларускага мастацтва.
Паводле svaboda.org