Памерла маці Алеся Юркойця

31 кастрычніка стала вядома пра смерць маці Алеся Юркойця — краязнаўцы, асветніка і папулярызатара беларускай культуры і мовы. Алесь быў асуджаны на 7 год зняволення па справе мытнікаў — сваёй віны ён не прызнаў.

Маці Алеся Юркойця

Маці Алеся Юркойця

Паведамляецца, што апошні час маці Алеся Юркойця Галіна Аляксандраўна моцна хварэла, яна не вытрамала цяжкой аперацыі. Ёй было 84 гады.
«Новы Час» выказвае шчырыя спачыванні сваякам і блізкім Галіны Аляксандраўны.

uzornaja_sjam_ja_alesja_jurkojcja__fota_anatolja_sceburaki__1__1.jpg

Галіна Аляксандраўна з нявесткай Ганнай і ўнукамі. Фота Анатоля Сцебуракі
Вы можаце падтрымаць Алеся Юркойця ў гэты цяжкі для яго час. Напішыце вязню паштоўку ці ліст:
211300, Віцебская вобласць, г/п Віцьба, ПК-3, атр. 9, А.Я. Юркойцю.