Не стала выдатнага літаратара, фалькларыста, шчырага чалавека — Арсеня Ліса
Яшчэ пару тыдняў таму я мела шчасце рамаўляць з ім. Арсень Сяргеевіч быў пасля шпіталю, слабенькі, але поўны аптымізму. Мы размаўлялі пра працяг яго ўспамінаў...
Успамінаў пра яго насычанае і цікавае жыццё. Пра выдатных асобаў, якіх ён сустрэў на сваім шляху, пра падзеі, у віры якіх яму давялося жыць і працаваць.
Частку гэтых найцікавых успамінаў мы паспелі надрукаваць. Штосцьці, спадзяюся, яшчэ захавалася ў чарнавіках. Але колькі яшчэ магло быць напісана...
Неверагодна балюча ад гэтай страты. А яшчэ больш ад таго, што не знайшлося часу, каб наведацца да Арсеня Сяргеевіча... І ад таго, што не паспелі пры жыцці выдаць кніжкай яго ўспаміны...
Шчырыя спачуванні родным! Светлая памяць светламу і шчыраму чалавеку.
Пра развітанне з Арсенем Лісам мы паведамім дадаткова.
Бяграфія Арсеня Сяргеевіча Ліса