Жыхароў Сіньцзяна абавязалі здаць пашпарты ў паліцыю
Улады Сіньцзяна
на паўночным захадзе Кітаю пачалі
адбіраць пашпарты ва ўсіх жыхароў
аўтаномнага раёна, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Усім, хто пражывае на тэрыторыі Сіньцзяна, настойліва рэкамендавана здаць пашпарты ў паліцыю, дзе яны будуць «захоўвацца ў бяспецы». Такая ж сістэма ўжо дзейнічае ў Тыбеце.
Дзяржаўныя СМІ Кітая тлумачаць прынятую абмежавальную меру неабходнасцю «падтрымліваць сацыяльны парадак» і змагацца з тэрарызмам.
Такім чынам, кожны, хто пражывае ў гэтым пераважна мусульманскім рэгіёне Кітая, павінен будзе паведаміць у паліцыю пра свой намер паехаць куды-небудзь, каб яму выдалі дакументы.
Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch назвала гэтае рашэнне мясцовых уладаў парушэннем неад'емнага чалавечага права на свабоду перамяшчэння.
Сіньцзян, дзе пражывае больш за 10 мільёнаў мусульман-уйгураў — самы нестабільны рэгіён КНР. Ўйгурскія сепаратысты даўно вядуць барацьбу за стварэнне незалежнай дзяржавы Усходні Туркестан, нярэдка выкарыстоўваючы гвалтоўныя метады.
Праваабарончыя арганізацыі ўскладаюць адказнасць за крывавае супрацьстаянне і на Пекін, абвінавачваючы кітайскія ўлады ў масавых арыштах уйгураў і абмежаванні іх культурных і рэлігійных правоў.