Жыхар Масквы вывесіў на акно гірлянду ў колер украінскага сцяга. Цяпер яго шукае паліцыя
Паліцыя ў Маскве шукае жыхара кватэры, які вывесіў на акно гірлянду жоўта-блакітных колераў. Уладальніка гірлянды «здаў» праваахоўным органам сусед. Усё гэты надае гісторыі дзіўнае падабенства з шэрагам выпадкаў у Беларусі падчас пратэстаў 2020-га.
Паліцыя Масквы шукае мясцовага жыхара за тое, што ён вывесіў на акно блакітна-жоўтую гірлянду ў колер украінскага сцяга. На гэта паскардзіўся жыхар дома насупраць, бо палічыў гэта «здрадай».
Пра гэта распавядае тelegram-канал Baza.
Паведамляецца, што пільны сусед звярнуўся ў паліцыю і
распавёў супрацоўнікам аб жоўта-блакітных агнях у акне дома насупраць. Гэта працягваецца
ўжо каля тыдня.
На месца выехалі паліцыянты, якія вызначылі, з якой кватэры бачныя агні. Аднак з уладальнікам гірлянды пагаварыць не змаглі — ён не адкрыў ім дзверы. Суседзі размаўляць з паліцыяй таксама адмовіліся.