14 фур з 1200 магчымых. З-за блакавання мяжы на пераходзе «Кукурыкі» ў Беларусь амаль не заязджаюць фуры
Працягваецца акцыя пратэсту на памежным пункце «Кукурыкі — Казловічы» на польска-беларускай мяжы. Актывісты не прапускаюць фуры з таварамі ў Беларусь.
З прычыны блакавання актывістамі польска-беларускай мяжы на памежным пераходзе «Кукурыкі — Казловічы» за 24 гадзіны на тэрыторыю Беларусі заехала толькі 14 фур пры прапускной здольнасці ў 1200 машын.
Пра гэта паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Ведамства абвінавачвае польскі бок у тым, што ён не перашкаджае актывістам
блакаваць рух грузавога транспарту.
Украінцы і беларусы Польшчы патрабуюць прыпыніць пропуск
расійскіх і беларускіх грузавікоў, пакуль Расія не спыніць ваенных дзеянняў.
Чарга з фур дасягнула 50 кіламэтраў.
Сярод актывістаў, што блакуюць праезд расійскіх фураў,
пераважаюць украінцы, ёсць таксама беларусы і палякі. Як паведамляе беларыскае радыё, прызнанае ўладамі «экстрэмісцкім», удзень і
ўначы на блакадзе стаіць каля 100-150 людзей. Актывісты лічаць, што Еўрасаюз павінен перастаць гандляваць з Расіяй і такім чынам спансаваць вайну ва Украіне.
Першыя пратэсты адбыліся на памежным пераходзе «Кукурыкі — Казловічы» 12 сакавіка. Яны не былі ўзгодненыя з польскімі ўладамі і скончыліся тым, што паліцыя вывела пратэстоўцаў за межы пункту мытнага афармлення грузавікоў. Наступная акцыя адбылася 19-20 сакавіка.