Жыхары Новай Зеландыі адмовіліся ад новага сцяга для сваёй краіны
Жыхары Новай Зеландыі на рэферэндуме прагаласавалі супраць змены дзяржаўнага сцягу. Пра гэта прэм'ер-міністр краіны Джон Кей паведаміў у сваім ціўцеры.
За захаванне старога сцяга прагаласавалі 56,6 адсотка грамадзян краіны. Альтэрнатыўны варыянт — чорна-сіняе палатно са срэбнай галіной папараці — падтрымалі 43,2 адсоткаў насельніцтва.
«Новая Зеландыя прагаласавала за захаванне нашага цяперашняга сцяга. Я заклікаю ўсіх новазеландцаў выкарыстоўваць яго, любіць яго і, што яшчэ больш важна, ганарыцца ім», — напісаў Джон Кей.
Змяніць дзяржаўны сцяг прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джон Кей прапанаваў у верасні 2014 года. Ён матываваў сваю ідэю тым, што цяперашні сцяг занадта падобны на сцяг Аўстраліі, што прыводзіць да блытаніны. Альтэрнатыўны варыянт быў абраны па выніках галасавання, якое праходзіў у некалькі этапаў.
Альтэрнатыўны варыянт сцяга Новай Зеландыі
Правядзенне рэферэндуму каштавала эканоміцы Новай Зеландыі 26 мільёнаў новазеландскіх даляраў (17,6 мільёна даляраў ЗША).
Паводле meduza.io