Журналістаў папярэджваюць пра небяспекі ў РФ падчас асвятлення Чэмпіянату свету па футболе

Камітэт абароны журналістаў (CPJ) апублікаваў папярэджанне для прадстаўнікоў СМІ пра небяспекі, з якімі яны могуць сутыкнуцца падчас асвятлення фіналу Чэмпіянату свету па футболе, які адбудзецца ў гэтым годзе ў Расіі.

facebook.com/fifaworldcup

facebook.com/fifaworldcup

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце CPJ, піша rbc.ua.
"Згодна з правіламі FIFA для расійскай улады будзе складана зняволіць асобных рэпарцёраў або адмовіць у візах для асобных медыя. Але ўсе, хто будзе асвятляць турнір, могуць апынуцца пад сачэннем. Для журналістаў будзе існаваць рызыка гвалту, калі яны захочуць асвятляць любыя іншыя тэмы, акрамя спорту", — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што галоўнай пагрозай для журналістаў падчас Чэмпіянату свету па футболе ў Расіі застаецца небяспека ў кантэксце лічбавых тэхналогій, у прыватнасці што тычыцца патэнцыйнага выкрадання дадзеных.
Таксама ў CPJ параілі журналістам перад ад'ездам у Расію зрабіць пэўныя крокі. У прыватнасці, раяць праверыць свае старонкі ў сацсетках, каб выявіць, ці не маглі раней гэтыя журналісты публікаваць матэрыялы, якія "засмуцілі б кіраўніцтва Расіі". Магчыма, варта выдаліць такія публікацыі са свайго профілю. Таксама варта праверыць бяспеку акаўнтаў у сацсетках, пачысціць інфармацыю на электронных прыборах, якія будуць выкарыстоўвацца ў Расіі. Варта ўсталяваць на гэтых прыборах крыптаграфічную абароны і не падлучаць дэвайсы да невядомых кампутараў. Акрамя таго, раяць не ўжываць зарадныя прылады прапанаваныя невядомымі асобамі.
Фінальная частка Чэмпіянату свету па футболе пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расіі.