ЗША. Што робяць на Каляды сатаністы?
Гэтым пытаннем зацікавіўся шэраг амерыканскіх медыя. Адказ, як падавалася, павінен быў быць вельмі цікавым.
Хіба нараджэнне Хрыста, якое святкуецца на Каляды, не было моцным ударам па князю цемры?
Аднак тое, што кажуць амерыканскія сатаністы, выглядае, мякка кажучы, сумна. Аказваецца, большасць з іх нават не супраць адзначыць нараджэнне Хрыста, у якім бачаць не месію, а звычайнага чалавека.
Увогуле, кодэкс сатаністаў вымагае быць заўжды вясёлым і аптымістычным, што цалкам пасуе настрою на калядных святах.
Праўда, такія інтэрв’ю давалі прэсе прадстаўнікі зарэгістраваных сатанісцкіх груповак, якія, хутчэй, нагадваюць клубы па інтарэсах. Арызонскія сатаністы, напрыклад, рэгулярна ўдзельнічаюць у маніфестацыях супраць расізму. Як ставяцца да Калядаў радыкальныя сатаністы, застаецца невядомым.
Паводле амерыканскай прэсы