ЗША падпішуць новую Хартыю стратэгічнага партнёрства з Украінай

ЗША плануюць падпісаць новую Хартыю стратэгічнага партнёрства з Украінай у лістападзе, паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Нэд Прайс.

original_baid_zel.jpg


Пра гэта паведамляе АФН са спасылкай на украінскія СМІ.

«Адміністрацыя ЗША лічыць патрэбным падпісаць у лістападзе гэтага года новую Хартыю стратэгічнага партнёрства з Украінай, каб адлюстраваць у ёй сучасныя рэаліі», — гаворыцца ў паведамленні.

Прайс заявіў, што трэба абнавіць Хартыю, каб у ёй гаварылася аб выкліках ХХІ стагоддзя. Ён нагадаў, што 10 лістапада гэтага года Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен будзе прымаць кіраўніка МЗС Украіны Дзмітрыя Кулебу.

«Менавіта тады бакі плануюць падпісаць новую Хартыю», — адзначаецца ў паведамленні.

1 верасня ў Белым доме адбылася сустрэча Зяленскага і Байдэна. Па выніках сустрэчы Украіна і ЗША апублікавалі сумесную заяву, якая тычыцца стратэгічнага партнёрства. У ёй было паказана, сярод іншага, што Украіна і Злучаныя Штаты актывізуюць камісію стратэгічнага партнёрства (КСП), якая будзе пераарыентаваная і забяспечаная рэсурсамі для пераадолення выклікаў ХХІ стагоддзя. Пасяджэнне камісіі стратэгічнага партнёрства павінна было адбыцца восенню бягучага года.