ЗША могуць абмежаваць выдачу віз культурнага абмену

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа разглядае магчымасць скарачэння выдачы візаў па праграмах культурнага і працоўнага абмену, у тым ліку au pair і працы на лета.

worktravel.jpg


Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ў Белым доме, піша Украінская праўда.
Выдадзенае ў красавіку распараджэнне Трампа "Купляй амерыканскае і наймай амерыканцаў" змяшчае заклік да прагляду міграцыйных правілаў ЗША для абароны правоў і інтарэсаў амерыканскіх работнікаў.
Ніякіх рашэнняў па скарачэнні віз для культурнага абмену яшчэ не прынята, пытанне знаходзіцца на стадыі разгляду.
Так, адміністрацыя прэзідэнта ЗША разглядае "значнае скарачэнне" выдачы пяці катэгорый віз для культурнага абмену на аснове занятасці ў рамках візавай праграмы J-1. У прыватнасці, пад пагрозай апынуліся візы для ўдзелу ў праграмах Work and Travel або au pair.
Праграма J-1 таксама ўключае ў сябе візы для студэнтаў універсітэтаў, але WSJ адзначае, што яны не падпадаюць пад скарачэнне.
Інфармацыйны ліст Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША сведчыць, што візавая праграма J-1 мае 15 катэгорый, якія прадастаўляюць "магчымасці для каля 300 000 замежных наведвальнікаў у год больш даведацца пра грамадства і культуру ЗША".
Дзяржаўны дэпартамент ў нядзелю ўвечары не пракаментаваў інфармацыю аб скарачэнні віз для культурнага абмену.