Затрыманая экс-мэр Славянска Нэля Штэпа
Экс-мэра Славянска Нэлю Штэпу канваююць ва ўпраўленне СБУ Харкаўскай вобласці для правядзення працэсуальных дзеянняў.
![sztepa.jpg sztepa.jpg](/img/v1/news/full/sztepa.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Украіны.
«Нэлі Штэпе абвешчана аб падазрэнні ў здзяйсненні дзеянняў, прадугледжаных ч. 2 арт. 110 (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны) КК», —
паведамілі ў Авакава.
Акрамя таго, паводле паведамлення прэс-службы, праводзіцца праверка інфармацыі «аб пасобніцтве Штэпай дзейнасці ўзброеных баевікоў і тэрарыстычных груп на тэрыторыі Славянска і
Славянскага раёна».
pravda.com.ua