Забойца «амерыканскага снайпера» атрымаў пажыццёвы тэрмін

Тэхаскі суд прыгаварыў да пажыццёвага зняволення абвінавачанага ў забойстве ваеннага снайпера Крыса Кайла, па аўтабіяграфіі якога знялі фільм «Амерыканскі снайпер». Пра гэта ў сераду, 25 лютага, паведамляе агенцтва Reuters.



1218911.jpg

Эдзі Рэй Раўт

Прысуд быў вынесены на падставе вердыкту прысяжных, якія па выніках двухгадзіннага абмеркавання прызналі Эдзі Рэя Раўта вінаватым. Пры прызначэнні пакарання суд кіраваўся пазіцыяй пракуратуры, якая вырашыла не патрабаваць для абвінавачанага смяротнага пакарання і запатрабаваць для яго пажыццёвы тэрмін без права на УДВ.

Абарона Раўта настойвала на тым, што яго нельга прыцягваць да крымінальнай адказнасці ў сувязі з наяўнасцю ў Раўта цяжкіх псіхічных захворванняў, у тым ліку паранаідальнай шызафрэніі. У сваю чаргу пракуратура аргументавала сваю пазіцыю тым, што абвінавачаны спачатку спакойна застрэліў Кайла і яго сябра, а затым старанна падрыхтаваў план уцёкаў ад праваахоўных органаў.

Крыс Кайл і яго сябар Чэд Літлфілд былі забітыя ў лютым 2013 года на стрэльбішчы ў Тэхасе. Следства лічыць, што яны прывезлі туды былога марскога пехацінца Раўта, каб дапамагчы яму справіцца з посттраўматычным стрэсавым расстройствам. Аднак Раўт нечакана адкрыў па іх агонь з пісталета. Пасля ён патлумачыў сваякам, што не мог давяраць Кайлу і Літлфілду і баяўся, што яны самі яго заб'юць.

Галоўнага старшыну марской пяхоты ЗША Крыса Кайла лічылі лепшым снайперам ў гісторыі амерыканскіх узброеных сілаў. Паводле афіцыйных дадзеных, падчас вайны ў Іраку ён застрэліў 160 чалавек, пабіўшы рэкорд Карласа Хэткока (93 чалавекі), які трымаўся яшчэ з часоў вайны ў В'етнаме.

Пасля выхаду ў адстаўку ў 2009 годзе Кайл напісаў аўтабіяграфію пад назвай «Амерыканскі снайпер», па якой Клінт Іствуд пасля зняў аднайменны фільм.

Паводле slon.ru