Xiaomi сабрала васьмімятровую ялінку са сваіх смартфонаў
Кампанія Xiaomi збудавала васьмімятровую калядную ялінку-экран са смартфонаў і зноў трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
Як паведаміў партал TechGenYZ, дрэва сабралі з мноства смартфонаў Mi Play, стварыўшы тым самым "самую вялікую тэхналагічную ялінку". Складзеныя разам смартфоны ўтвараюць вялікі экран, які працуе. У кампаніі адзначаюць, што самая вялікая складанасць заключалася ў тым, каб забяспечыць іх стоадсоткавую сінхранізацыю, паколькі затрымку ў 0,04 секунды з уключэннем апаратаў можна заўважыць няўзброеным вокам.
Раней кампаніі Xiaomi ўжо даводзілася трапляць на старонкі Кнігі рэкордаў Гінеса. Увосень гэтага года супрацоўнікі яе філіяла ў Індыі склалі мазаіку з 9690 лямпаў белага і аранжавага колеру ў выглядзе вялізнага лагатыпа Xiaomi. Цяпер яны прыдумалі калядную елку з смартфонаў, і зноў апынуліся ў гэтым выданні.
Xiaomi Corporation была заснавана ў красавіку 2010 года. У цяперашні час яна займае шостае месца ў свеце і чацвёртае ў Кітаі па аб'ёме вытворчасці і продажаў смартфонаў. Сімвал Xiaomi — заяц у шапцы-вушанцы з чырвонай зорачкай і з чырвоным піянерскім гальштукам на шыі.
Паводле tass.ru