Выбух у Кабуле: дзясяткі параненых

Магутны выбух адбыўся на захадзе сталіцы Афганістана Кабула, паведамляюць мясцовыя ўлады. Каля ста чалавек атрымалі раненні, паступаюць непацверджаныя паведамленні аб загінулых.

twitter.com/karimumuradi

twitter.com/karimumuradi

Паводле даных МУС Афганістана, каля 9 гадзін раніцы начынены выбухоўкай аўтамабіль выбухнуў каля паліцэйскага ўчастка.
Адказнасць за выбух узяла на сябе ісламісцкая групоўка «Талібан».
Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя Афганістана, пацярпелі як мінімум 95 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці.
На кадрах, апублікаваных у сацсетках, бачны слуп дыму, які ўзвышаецца над гарадскімі будынкамі, а таксама чутныя гукі стрэлаў.
«Я пачуў гучны выбух, і ўсе вокны ў маёй краме разбіліся, шкло разляцелася паўсюль», — распавёў агенцтву Франс прэс уладальнік крамы Ахмад Салех.
У ліпені, па дадзеных ААН, у выніку сутыкненняў і выбухаў у Афганістане загінулі або атрымалі раненні больш за 1,5 тысячы грамадзянскіх асоб — гэта горшы месячны паказчык з траўня 2017 года.
30 ліпеня была апублікаваная справаздача ААН, згодна з якой у першай палове 2019 года ў выніку дзеянняў афганскай арміі і войскаў НАТА ў Афганістане загінула больш грамадзянскага насельніцтва, чым ад рук «Талібану» і «Ісламскай дзяржавы». 
Такую карціну ў арганізацыі назіраюць упершыню з моманту, калі больш за 10 гадоў таму ААН пачала падлік ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва ў Афганістане.
Паводле bbc.com