Выбух на заводзе ў Самарскай вобласці — вытворцы прамысловай выбухоўкі, загінулі людзі
У Самарскай вобласці на заводзе «Промсинтез» адбыўся выбух, загінулі шэсць чалавек, яшчэ двое — параненыя.
Шэсць чалавек загінулі і яшчэ двое атрымалі раненні ў выніку выбуху на заводзе «Промсинтез» у горадзе Чапаеўск Самарскай вобласці. Пра гэта павеламляе паведамляе РІА Навіны са спасылкай на экстранныя службы.
Паводле звестак агенцтва, выбух адбыўся падчас дэмантажу абсталявання пры правядзенні рамонтных работ.
Тэлеграм-канал Baza піша, што выбухнула труба, па якой у будынак падаваўся азот.
"Промсинтез" — адзін з асноўных вытворцаў прамысловых выбуховых рэчываў у Расіі і СНД. Завод у горадзе Чапаеўску лічыцца горадаўтваральным прадпрыемствам. Тут працуюць каля 1300 чалавек.
1 ліпеня 2023 года супраць гэтага абаронна-прамысловага прадпрыемства ўказам прэзідэнта Украіны былі ўведзеныя санкцыі тэрмінам на 5 гадоў.
А паўмесяцы таму, 20 чэрвеня, адбыўся выбух на Тамбоўскім парахавым заводзе. Тады, па словах губернатара Максіма Ягорава, прычынай пажару стаў чалавечы фактар, "адназначна гэта не тэракт". Аднак тады з-за гэтага "фактару" загінулі пяцёра рабочых.